Снежныя снайперы, як сапраўдныя біятланісты

Образование Спорт Тэрыторыя моладзі

Лыжы, пнеўматычная вінтоўка, удалы прыцэл, добры настрой, хуткасць – гэта спатрэбілася рабятам у раённых спаборніцтвах «Снежны снайпер», якія прайшлі ў мінулую суботу на стадыёне трэцяй гарадской школы.

Рабяты з 11 школ раёна былі падзелены на тры групы – малодшую (2006-2007 гадоў нараджэння), сярэднюю (2004-2005 гг.н.) і старэйшую (2002-2003 гг.н.). Дзяўчынкі стартавалі асобна ад хлопчыкаў, пераадольваючы дыстанцыю ў 600 метраў і два агнявыя рубяжы са становішча лежачы. Некаторыя ўдзельнікі паказвалі нядрэнную хуткасць на лыжні, некаторыя – выдатную стральбу (адлегласць складала 10 метраў), а ў кагосьці атрымлівалася паказаць і лепшы час, і лепшую снайперскую падрыхтоўку. За кожны промах давалі штраф у 20 секунд.
Балельшчыкі падтрымлівалі сваіх фаварытаў. Асабліва хочацца адзначыць маладога настаўніка фізічнай культуры СШ № 2 Дзмітрыя Барысенку, які на працягу спаборніцтваў шчыра падбадзёрваў рабят.
Рэкардсменам па колькасці прызёраў і пераможцаў стала трэцяя гарадская школа. Так, у старэйшай групе перамог Вадзім Антоненка, дарэчы, ён паказаў лепшую стральбу (трапіў у 9 з 10 мішэняў) і хуткасць на лыжні (6 мінут 8 секунд). Адзінай дзяўчынкай на спаборніцтвах, якая не прамахнулася ніводнага разу, аказалася Іна Пазлевічус са Стралічаўскай сярэдняй школы.
У сярэдняй узроставай групе лепшыя Дар’я Смольская і Кірыл Уласенка з трэцяй гарадской школы. Сярод рабят малодшай групы перамаглі Віталій Ціханенка (Паселіцкая СШ) і Антаніна Калмак (Стралічаўская СШ).

У агульным заліку старэйшай і сярэдняй груп перамаглі вучні трэцяй гарадской школы, у агульным заліку малодшай групы – Паселіцкая СШ.

Вікторыя Мароз. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *