Старшыня Судкоўскага сельвыканкама Алена Міхайлаўна Волчэк: «За сродкі самаабкладання аднавілі агароджы»

Экономика

У Судкоўскім сельсавеце ў мінулым годзе на сродкі самаабкладання мясцовых жыхароў аднаўлялі знешні выгляд агароджаў.
Усяго атрымалася сабраць за год 2425,3 рубля. Іх і накіравалі на добраўпарадкаванне.
Перш-наперш заняліся платамі на Казялужскіх могілках, цяпер тэрыторыя абнесена ахайнымі жалезабетоннымі дэкаратыўнымі плітамі.
У аграгарадку Судкова таксама палепшыўся знешні выгляд вуліц. Так, на вул. Заслонава ўсталявалі агароджу агульнай даўжынёй 850 м, якую пафарбавалі ў яркія летнія адценні жоўтага і зялёнага колераў. Сродкі на рамонт напалову фінансавалі з бюджэту і столькі ж накіравалі з самаабкладання.
Акрамя таго, набылі піламатэрыялы для агароджы на могілках каля в. Клівы, а яшчэ ўбралі аварыйныя дрэвы на могілках у Навасёлках і Небытаве.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *