За кошт уласных сродкаў

Экономика

Паступова і няўхільна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база вытворчасці ў ДЛГУ «Хойніцкі лясгас». Напрыклад, калі едзеш па рэчыцкай аўтатрасе, за вёскай Дубровіца нельга не заўважыць комплекс свежых цагляных збудаванняў. Гэта – новыя гаражы і склады для інвентару і маёмасці прадпрыемства.

Наша газета не так даўно паведамляла аб тым, што ў мінулым месяцы лясгас набыў 7 новых аўтамабіляў УАЗ, а таксама абсталяванне і прыстасаванні для работы ў лесе і палявання на дзіка. Яшчэ раней былі закуплены харвестэр і форвардэр – новая ўнікальная і высокаэффектыўная тэхніка для лесанарыхтовак. А для таго, каб надзейна захоўваць новыя машыны і абсталяванне, для іх неабходны і новыя памяшканні.
Пабудаваны яны будуць у 5 лясніцтвах лясгаса. Акрамя Дубровіцкага, ужо гатовы гаражы і сховішчы ў Новабарсукскім і Партызанскім лясніцтвах, а як толькі сыйдзе снег, пачнуцца работы па заліўцы фундаментаў і будаўніцтву такіх памяшканняў у Глінішчанскім і Казялужскім лясніцтвах.
Характэрна, што ўсе работы вядуцца за кошт уласных сродкаў ДЛГУ «Хойніцкі лясгас», а для адбору іх выканаўцаў праводзіцца тэндэр.
Дарэчы, не дзіўным выглядае і той факт, што ў 2017 годзе доля бюджэтнага фінансавання ў вытворчасці прадпрыемства склала толькі 27 працэнтаў.

Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *