Міхась Стрыгалёў


У дваццаць першым веку ўранку
Ці ж сніў, ці ж бачыў я тады,
У красавіцкі ранак стылы,
Што ад чарнобыльскай бяды
Пакіну родныя магілы?
Пакіну сад свой малады,
Каля яго сялібу продкаў.
Мне прыгадаўся знак бяды
У сярпе, што плыў над хатай лодкай.
На луг зарэчны, на двары
Дыхнула смерцю – не з варагаў…
Ды як ты, атам, ні хітры,
Не згінуць Хойнікі і Брагін!..
Я ўсё ж вярнуся мо калі
У дваццаць першым веку ўранку,
Жаўром – на родныя палі,
Буслом – на родную буслянку…



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *