Зноў падараZALA


З 1 студзеня 2012 года павялічыўся кошт паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.


Цяпер яго абаненты, якія падключаны на пакет «Проста ТВ» за месяц карыстання будуць плаціць 24100 рублёў. Намнога большыя магчымасці дазваляе пакет «Прэм’ера», карыстаючыся якім можна паглядзець любімы фільм альбо тэлеперадачу не ў час яе трансляцыі, а ў запісе. Таксама можна зрабіць і пакінуць у сябе запіс музычных кліпаў або фотаздымкаў. Цяпер месячныя паслугі гэтага пакета абыйдуцца абаненту ў 35500 рублёў.


У той жа час нязменным (30000 рублёў) застаўся кошт падключэння да паслуг ZALA, кошт дадатковага пакета «На дыване» (яго ўключэнне бясплатнае, а абанплата за месяц складае 5000 рублёў) і некаторых іншых.


Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *