Судкоўскі сельсавет адзін з лепшых у вобласці


Падведзены вынікі штогадовага конкурсу сярод гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Гомельскай вобласці па рашэнню пытанняў жыццезабеспячэння.

Ацэньваліся ўдзельнікі па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця, камунальна-бытавога, сацыяльна-культурнага абслугоўвання насельніцтва, добраўпарадкавання, уключэння ў абарот зямельных участкаў, прыцягнення грамадскасці да прафілактыкі правапарушэнняў.

На чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў адбылося ўшаноўванне пераможцаў. Прыемна, што ў іх ліку названы і прадстаўнікі Хойнікшчыны. Дыпломам першай ступені ў намінацыі «Лепшы гарадскі (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковы, сельскі Савет дэпутатаў» у групе з колькасцю насельніцтва ад 1500 да 2000 чалавек узнагароджаны Судкоўскі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Волчэк Алена Міхайлаўна).

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *