Задзейнічаць усе рэзервы


Пад  старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай 19 студзеня адбылося пазачарговае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па выкананню Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей  у  неспрыяльных сем’ях».



Аб  рэалізацыі палажэнняў Дэкрэта за 2011 год інфармацыю прадаставілі: намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама А.С. Содаль, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Н.І. Зарыўная, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Н.У. Валяватая,  намеснік дырэктара ДПТВ-183 С.А. Буйневіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А.В. Лобан.



 Адзначалася, што ў нашым раёне маюцца рэзервы, якія патрэбна задзейнічаць у бягучым годзе дзеля таго, каб скарачалася колькасць выпадкаў пазбаўлення бацькоўскіх правоў, а павялічвалася колькасць аднаўлення ў бацькоўскіх правах. Трэба прыкласці максімум намаганняў для больш поўнага пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. У гэтым вялікая роля адводзіцца кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый раёна, дзе працуюць абавязаныя асобы, якія павінны сістэматызаваць працэс прыцягнення абавязаных асоб да адпрацоўкі прагулаў у выхадныя дні і пазарабочы час.  Належыць штодзённа інфармаваць па тэлефоне 102 райаддзел міліцыі аб абавязаных асобах, якія здзяйсняюць прагулы, пры гэтым папярэдне ўстанавіўшы іх месца знаходжання і прычыны нявыхаду на работу. Штомесячна на працягу трох першых рабочых дзён  месяца, наступнага за справаздачным, прадастаўляць у РАУС, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама табель уліку рабочага часу, загады аб адхіленні ад выканання работы і іншыя дакументы, пацвярджаючыя факты парушэння працоўнай дысцыпліны абавязанымі асобамі.



Установа аховы здароўя «Хойніцкая ЦРБ»  павінна забяспечыць штодзённае пісьмовае паведамленне РАУС, упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, наймальнікам аб фактах выдачы абавязаным асобам лісткоў аб часовай непрацаздольнасці і іх закрыцці.



Ж.М. Чарняўская пазнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння з рэкамендацыямі Гомельскага аблвыканкама згодна з праведзеным рэспубліканскім маніторынгам па выкананню Дэкрэта № 18.



З гэтага часу забаронена звальненне наймальнікамі абавязаных асоб, якія па рашэнню суда належаць накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, да моманту іх рэальнай дастаўкі ў ЛПП і атрымання адпаведнага паведамлення.



 Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *