Актыўна і карысна


Добрымі справамі правялі 2011 год, плённа пачалі год наступіўшы – такім чынам можна  падвесці агульны вынік шматлікім падзеям і мерапрыемствам, якія праведзены членамі працоўнага калектыву Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.



Як і раней, арганізавалі навагодні ранішнік для дзяцей работнікаў усіх трох участкаў прадпрыемства – Хойніцкага, Нараўлянскага і Брагінскага. А 45 нашых хлопчыкаў і дзяўчынак пабывалі на навагоднім свяце, наладжаным Дэпартаментам Рэспублікі Беларусь па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Не засталіся па-за ўвагай выхаванцы Барысаўшчанскага сацыяльнага прытулку і падшэфнага дзіцячага сада, а таксама пацыенты дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы: тут адбыліся святочныя прадстаўленні з Дзедам Марозам і Снягурачкай, прыпаднесены салодкія пачастункі.



Як заўсёды, была актыўнай у творчай дзейнасці моладзь ПДРЭЗ, за што атрымана Падзяка абласнога камітэта ГА «БРСМ».
Добрыя планы і задумкі на бягучы год, некаторыя з іх рэалізаваны  ў жыццё. Так, адбылася спартакіяда па валейболу сярод каманд усіх участкаў запаведніка, а таксама дзвюх каманд РАНС – Хойніцкага і Нараўлянскага. Перамогу святкавалі супрацоўнікі Хойніцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, другімі сталі валейбалісты Хойніцкага ўчастка запаведніка, трэцяе месца дасталася камандзе Нараўлянскага ўчастка ПДРЭЗ.



Гэты пазітыўны задзел, несумненна, стане надзейнай асновай для грамадска-карысных і творчых спраў, цікавых і карысных мерапрыемстваў, якія арганізоўваюцца пры вялікім удзеле і актыўнай зацікаўленасці работнікаў прадпрыемства.



М. КРАЎЧАНКА, намеснік дырэктара ПДРЭЗ па ідэалагічнай рабоце.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *