На першым месцы — прафілактыка

Службы информируют

Работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаюць вялікую ўвагу прафілактычнай рабоце з насельніцтвам.

З мэтай папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый і навучання насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці перад жыхарамі вёскі Езапоў Судкоўскага сельскага савету выступіў инспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У сваім выступе работнік аддзела асвятліў пытанні пажарнай бяспекі і давёў аператыўнае становішча с пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі у рэспубліцы і ў Хойніцкім раёне.

Ён нагадаў, што асноўнай прычынай пажараў з’яўляецца чалавечы фактар, перш за ўсё — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Работнік МНС завастрыў увагу на тым, што наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях можа стаць гарантыяй выратавання чалавечага жыцця, а часам і цэлай сям’і. Акрамя таго, ён нагадаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці.

Не засталася па-за ўвагай вострая тэма дзіцячага свавольства з агнём. Вядома, што ў краіне на пажарах штогод гінуць дзеці, у сувязі з гэтым усім прысутным нагадалі пра адказнасць бацькоў за дзіцячую бяспеку. Ўспомнілі таксама і парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару, і алгарытм выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.
У канцы выступу прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Па інфармацыі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *