Насенне чакае свайго часу

Сельское хозяйство

Усяго пад яравую сяўбу бягучага года сельгаспрадпрыемствам раёна неабходна было падрыхтаваць 1195 тон насення збожжавых і зернебабовых культур.



Па стану на 20 сакавіка ў наяўнасці маецца 1170 тон насення яравых збожжавых і зернебабовых, з якіх 1151 тона (98,3%) прызнана не кандыцыйнай. Пад поўную патрэбнасць забяспечаны насенным матэрыялам ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (113% да плана засыпкі), «Судкова» (111%), «Стралічава» (106%), «Аравічы» (100%).
Горш сітуацыя з забяспечанасцю насеннем у сельгаспрадпрыемствах імя Мележа і «Веляцін» (па 87 %), «Велікаборскі» (81%), агракамбінаце «Віць» (75%). У гэтых гаспадарках у асноўным не хапае насення соі, якое будзе цэнтралізавана закупляцца праз аб’яднанне «Гомельмясамалпрам».



Гэтым жа гаспадаркам неабходна ўшчыльную заняцца выбаркай элітнага насення яравых збожжавых культур у элітвытворчых насенняводчых гаспадарках вобласці. Усяго выбарка эліты гаспадаркамі раёна складае 68,6%.



У сувязі з тым, што многія хваробы раслін пераносяцца праз насенне, важнейшым элементам вырошчвання збожжавых культур і перадпасяўной апрацоўкі насеннага матэрыялу з’яўляецца яго пратручванне. Яно дазваляе абараніць пасевы ад шкодных арганізмаў, якія паражаюць насенне, карані, праросткі і надземныя органы раслін у ранніх фазах развіцця, што закладвае асновы атрымання здаровых і дружных усходаў, а таксама дазваляе раўнамерна размеркаваць расліны па плошчах і ў канчатковым выніку служыць гарантыяй высокай ураджайнасці.



Пратручвальнікамі насення гаспадаркі раёна ў цэлым забяспечаны на 40% ад патрэбнага. Больш паловы неабходнай колькасці ёсць у сельгаспрадпрыемствах імя Мележа (83%), «Хойніцкі Аграсервіс» (71%), «Велікаборскі» (65 %), «Веляцін» (59%). Найбольш спрыяльная ў гэтым плане сітуацыя ў эксбазе «Стралічава», дзе назапашана прэпаратаў для пратручвання насення аж на 116%.



Дыяметральна супрацьлеглая сітуацыя склалася ў КСУП «Судкова», якое забяспечана пратручвальнікамі насення толькі на 17 працэнтаў ад патрэбнага. У КСУП «Аравічы» забяспечанасць пратручвальнікамі складае 37%, агракамбінаце «Віць» – 35%.
Марудна вядзецца і выбарка гаспадаркамі раёна насення кукурузы. Па першай і другой разнарадках завяршылі яе ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» і КСУП імя Мележа, часткова выбралі насенне кукурузы астатнія гаспадаркі раёна, не выбіраў агракамбінат «Віць».



В. ВАРАБЕЙ, намеснік начальніка дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін па Хойніцкаму раёну.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *