Вучаць эканоміі і беражлівасці

Образование

Сёлета на пасяджэнні намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце прынята рашэнне аб арганізацыі работы па выкананню Дырэктывы № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”, у тым ліку арганізацыі раздзельнага збору смецця ва ўстановах адукацыі.

У большасці класаў малодшага звяна ўстаноўлены ёмістасці для раздзельнага збору смецця. І ў школах, і ў дзіцячых садах праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы. Напрыклад, выхавальнікі вучаць хлопчыкаў і дзяўчынак збіраць другасную сыравіну так: у канцы заняткаў раскідваецца “смецце”, а рабяты збіраюць яго ў спецыяльныя прыстасаванні з надпісамі “папера”, “пластмаса”, “шкло”.

Ва ўстановах адукацыі ў абавязковым парадку сочаць за эканомным расходваннем вады, электраэнергіі. Рабяты малююць кватэры, дамы, у якіх жывуць, і ўказваюць лямпачкі ў іх. Пасля чаго дома звяртаюць увагу на тое, ці з патрэбай гарыць святло. Калі не, то нагадваюць старэйшым выключыць яго.

Працуюць факультатывы “Азбука Берагошы”, праводзяцца тэматычныя гульні “Хто паступіць правільна”, “Лес – лёгкія планеты”, “Ахоўваем прыроду – ахоўваем Радзіму”. У вызначаных месцах вывешаны плакаты, якія нагадваюць дзецям аб эканоміі вады.

Настаўнікі пашыраюць свае веды ў гэтым напрамку работы з дзецьмі не толькі самастойна. У красавіку педагогі раёна прынялі актыўны ўдзел у семінары “Энергазберажэнне і ўзнаўляемыя крыніцы энергіі. Метады і сродкі навучання”, які прайшоў у Хойніцкім рэгіянальным навучальна-інфармацыйным цэнтры па праблемах радыяцыйнай бяспекі.



Л. ЖАЎНЯК, метадыст РМК аддзела адукацыі райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *