Рыхтуем печы летам

Службы информируют

З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх выратавальнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі суб’ектаў прафілактыкі штодня наведваюць домаўладання, у якіх пражываюць сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, шматдзетныя, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Падчас абследавання домаўладанняў асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду. Выратавальнікі нагадваюць домаўладальнікам аб правілах эксплуатацыі печаў. Не застаецца без увагі стан электрычнай праводкі і электраабсталявання, а таксама, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Работнікі аддзела прыводзяць прыклады, калі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі прывялі да ўзнікнення пажараў і гібелі людзей. Бацькам, якія выхоўваюць дзяцей, у чарговы раз нагадваюць пра тое, што ні ў якім разе нельга пакідаць іх без нагляду, быць для іх ва ўсім станоўчым прыкладам і навучаць правілам бяспекі.
У рамках пажарна-прафілактычнай работы домаўладальнікам ўручаны памяткі аб выкананні мер пажарнай бяспекі.

Па інфармацыі РАНС.