Даведацца пра праблемы


16 жніўня вёску Віць Барысаўшчанскага сельсавета наведала інфармацыйная група раённага Савета дэпутатаў на чале з яго старшынёй Г.В. Бондар. «Я хацела б абмеркаваць з вамі розныя тэмы, пачуць вашы пытанні і праблемы», – адзначыла на пачатку сустрэчы, якая праходзіла ў памяшканні мясцовага магазіна, Галіна Віктараўна.


 


Галоўная тэма  адзінага дня інфармавання гучала так – «Гомельшчына ад выбараў да выбараў. Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны за 2008-мы – бягучы перыяд 2012 года». З асноўнымі тэзісамі тэмы выступіла Г.В. Бондар, яна ж коратка расказала аб сацыяльна-эканамічным развіцці Хойнікшчыны, перспектывах развіцця інфраструктуры, аб тым, чым раён жыве і па якіх напрамках рухаецца.



Пасля гэтага сустрэча плаўна перайшла ў форму дыялогу. Жыхары вёскі змаглі атрымаць адказы на пытанні ад дэпутатаў райсавета, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка, намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Т.П. Саханьковай, а таксама ад намесніка галоўнага ўрача ЦРБ К.Б. Талаконнікава, намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце В.А. Курленкі, інспектара РАНС  А.П. Лазовіка.
Адметнасцю мерапрыемства з’явілася тое, што за апошнія два гады на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета не ўздымалася мноства пытанняў наконт  камунальнага забеспячэння, жыхароў Віці хвалюе толькі арганізацыя вывазу цвёрдых бытавых адходаў. Затое многа было пытанняў па арганізацыі медабслугоўвання персаналам ЦРБ, работы магазіна «Медтэхніка», які размешчаны ў памяшканні райпаліклінікі. Атрымалі грамадзяне і тлумачэнні па выдзяленню  ўчасткаў для выпасу дамашняй жывёлы і сена, якое будзе выдавацца са склада сельгаспрадпрыемства на платнай аснове.



Прыемнай нотай дапоўнілі сустрэчу артысты народнага калектыву «Судкаўчанка» пад кіраўніцтвам В.М. Церашкова.



Клаўдзія БОСАК.


 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *