Замянілі звычайныя лямпы на святлодыёдныя

Добраўпарадкаванне

У Хойніках працягваюць замяняць звычнае асвятленне на больш эканомныя і яркія аналагі.

Для гэтага камунальная служба закупіла 50 святлодыёдных лямп, якія ўсталявалі на вул. Савецкай. Цэнтральная гарадская вуліца выбрана першай невыпадкова: тут ліхтары гараць на працягу ўсёй ночы. Таму прадбачліва было набыць менавіта эканомныя лямпы.

Але адслужыўшыя лямпы працягваюць выкарыстоўваць. Перш-наперш, запэўніў галоўны энергетык КЖУП «Хойніцкі камунальнік» А.М. Сакун, лямпы напальвання прыстасуюць на вуліцах, адкуль паступалі заяўкі грамадзян з-за недастатковага асвятлення. На чарзе таксама раён чыгуначнай станцыі, дзе даўно скардзяцца на недахоп ліхтароў.

Замена на святлодыёдныя лямпы будзе працягнута.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.