Першы званок – усім на ўрок

Образование

Прыкладна ў адзін і той жа час празвінеў першы званок у кожнай школе раёна. У ліцэі г. Хойнікі першая ўрачыстая лінейка прысвечаная, пачатку новага навучальнага года,  адбылася 3 верасня.



З прывітальным словам у Судкоўскай СШ выступіла старшыня абласнога Савета дэпутатаў М.А. Бондар. Яна звярнулася да педагогаў і бацькоў, прыйшоўшым на лінейку, і да вучняў выпускнога класа, і да самых маленькіх, чыё школьнае жыццё толькі пачынаецца і ўручыла школе прэзідэнцкі падарунак – маляўніча аформленае выданне «Беларусь – наша Радзіма».



Старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, выступаючы ў Віцьеўскай СШ, адзначыла, што вялікая роля надаецца зараз фарміраванню здаровага ладу жыцця, у гэтую справу актыўна ўключыліся дэпутаты. Ад сябе асабіста Галіна Віктараўна ўручыла школе баскетбольным мяч і тэнісную ракетку.
Для гасцей і ўдзельнікаў свята паўсюдна гучалі песні, цёплыя словы, павіншавалі з Днём ведаў у сельскіх школах старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, а прадстаўнікі шэфствуючых арганізацый  – у школах горада. Уручаны падарункі ў рамках акцыі «Збяром школьны партфель» амаль ва ўсіх установах адукацыі. Дарэчы, гэтае мерапрыемства становіцца ў нашым раёне добрай традыцыяй.



Завяршыліся лінейкі традыцыйным першым званком. Першакласнікі і будучыя выпускнікі прайшлі перад прысутнымі,  «хрустальны» звон азнаменаваў пачатак навучальнага года.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *