На вечную тэму


24 лістапада 1943 года савецкія войскі прынеслі мір і глыток жыцця хайнічанам. Сёння мы прапануем жыхарам горада выказаць свае думкі аб духу Перамогі і горычы страт.

Дзмітрый Краўчанка

Доўгім і цяжкім быў шлях да Перамогі над ворагам. Савецкія людзі ішлі да яе амаль пяць гадоў. Ішлі, каб перамагчы. І перамаглі. Дзень за днём вызваляючы родную зямлю ад акупантаў. Вайна… Тэма вечная, невычарпальная. Апошняя вайна стала ўсенароднай. Яе героямі быў увесь савецкі народ. Адна частка савецкіх людзей білася на фронце, другая кавала Перамогу ў тыле, трэцяя складала баявы рэзерв дзейючаай арміі, чацвёртая – змагалася з ворагам у яго тыле. Прайшло сем з паловай дзесяцігоддзяў, а адгалоскі тых падзей і сёння бударажаць людскія сэрцы. Наша раён, вобласць актыўна рыхтуюцца годна адзначыць гэтае свята, праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. І гэта правільна, бо мы павінны памятаць!

Зоя Вяргейчык

Пра тэму вызвалення мы звычайна гаворым з пункту гледжання ваенных падзей. Аднак гэта не толькі вызваленне пэўных тэрыторый. На мой погляд, перш за ўсё вызваленне пачалося ў розумах людзей. Гэта псіхалагічны момант. Людзі, якія засталіся на сваіх тэрыторыях, пасля іх вызвалення ўспрымалі тыя дні як сваё другое нараджэнне. Безумоўна, гэта несла велізарны псіхалагічны патрыятычны парыў. Беларусы служылі з беларусамі, украінцы – з украінцамі, браты – з братамі… І гэты момант, лічу, вельмі важны. Гэтая дата – сімвал вызвалення ад агрэсіі. Вялікая Айчынная вайна – апошняя падзея, якая пакінула на сэрцы Беларусі баявыя рубцы. Няхай ніколі больш не будзе вайны. Хочацца паўтараць гэта і паўтараць, каб чуў і разумеў увесь свет.

Ігар Клімук

Важна, каб школьнікі атрымлівалі аб’ектыўныя веды, захаваць для будучых пакаленняў памяць аб гераічных і трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Таму трэба, каб у навучальных установах заставалася выкладанне спецкурса ці факультатыва «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа». Пра вайну напісана сотні тысяч кніг, успамінаў і вершаў, знята мноства фільмаў, спета нямала выдатных песень – але ўсё расказаць і паказаць немагчыма. Як немагчыма сёння, праз 75 гадоў, нам, якія нарадзіліся і жывуць у мірны выдатны час, адчуць тое, што давялося перажыць нашым дзядам і прадзедам на той далёкай і страшнай вайне. І толькі той ведае праўду, хто прайшоў гэтай жорсткай дарогай вайны, адчуўшы боль страт і радасць Перамогі. Без мінулага няма будучыні!

Апытвала Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *