У чаканні перасялення

Экономика

Аб запланаваным «хвойнапалянаўскім перасяленні» мы пісалі ў газеце тры тыдні назад. У матэрыяле «Как вы там живёте-можете?» паведамлялася аб станоўчых баках «міграцыі» мясцовых жыхароў у суседнія дамы (сярод асноўных – эканамічная выгада пры ацяпленні) і часовых спадарожных перасяленню праблемах вяскоўцаў. Галоўнае, на што скардзіліся людзі ў час нашага першага візіту, – адсутнасць цяпла ў кватэрах. Сапраўды,  надвор’е ў дамах было аднолькавым з вулічным. Але працуючыя ў той час работнікі, якія манціравалі новую сістэму ацяплення ў двух дамах, запэўнілі, што хутка батарэі пацяплеюць, указаўшы на тэрмін у адзін месяц.



Як кажуць давярай, але правярай. У мінулую пятніцу, пабываўшы на месцы ў другі раз, мы ўпэўніліся, што праблему з ацяпленнем, як і было абяцана, ліквідавалі. У Хвойнай Паляне мы зазірнулі ў госці да аднаго-другога жыхара, упэўніліся, што вокны ўсе заменены, цяпло да кватэр па новых батарэях дайшло, але толькі да двух дамоў, рыхтуючыхся прыняць навасёлаў. Непераселеныя жыхары астатніх дамоў на старых кватэрах па-ранейшаму мерзнуць. Праўда, для іх уключылі цэнтральную кацельню. Там працуюць качагары ад камунальнай службы. Але на днях туды прывезлі нераспілаваныя дровы, ды яшчэ і сырыя. Вось так – паліва ёсць, але не гарыць. Раней з Хойніцкага філіяла КУП «Гомельаблпаліва» прывозілі – іншая справа была. А цяпер качагары, што назбіраюць, тое ў топку і падкідаюць.



Трэба спадзявацца, што хутка ўсё зменіцца ў лепшы бок. Такія пазітыўныя надзеі ўсялілі работнікі КЖУП «Хойніцкі камунальнік», якія шчыравалі ў час нашага прыезду. Будаўнікі адмостку каля дамоў рабілі, брыгада муляраў шпалеры клеіла, электрыкі даводзілі да ладу праводку, сантэхнікі ладзілі новыя падводы вады ў кожную кватэру – усе пры справе, працуюць нават у выхадныя, каб паскорыць тэмпы работ, якіх яшчэ шмат. Да прыкладу, аклейванне сцен шпалерамі – апошні этап, а да яго яшчэ ідзе падрыхтоўка столі і яе пабелка, падрыхтоўка сцен пад паклейку, афарбоўка дзвярных і аконных блокаў. На сённяшні дзень поўнасцю падрыхтавалі тры кватэры, а ўсіх трэба 32. Неабходна  адзначыць, што камунальная служба за ўласны кошт робіць рамонт не толькі ў нежылых кватэрах, куды павінны ўсяляць людзей з суседніх дамоў, але і ў тых, дзе ёсць пастаянныя жыльцы. Шпалеры нават на выбар прапаноўваюць – 6 сартоў. Калі тэмпы не збавяцца, выкананне работ не павінна зацягнуцца.


 


Наталля ЧЭКАН.
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *