Сталі дыпламантамі

Образование

Сталі дыпламантамі



Амаль тысяча жыхароў Гомельскай вобласці ва ўзросце ад 3 да 60 гадоў прынялі ўдзел у абласным творчым праекце «START», які ўпершыню праводзіўся ў рэгіёне па ініцыятыве ўпраўлення культуры аблвыканкама.



Раённыя кастынгі праходзілі ў раёнах на працягу 2012 года па 7 намінацыях, у тым ліку «Вакал» і «Харэаграфія».



Фінал творчага праекта адбыўся ў Гомелі 13 студзеня, на гала-канцэрце выступілі больш за 50 лепшых выканаўцаў з абласнога цэнтра і 14 раёнаў вобласці.



На гала-канцэрце выступілі і  сталі дыпламантамі конкурсу  хойніцкія фіналісты. Гэта юная спявачка Вераніка Махнавец за песню «Зіма» пад падтанцоўку харэаграфічнай групы «Каскад» цэнтра культуры г. Хойнікі, а таксама трыа «А-Люкс» (настаўніцы дзіцячай школы мастацтваў Людміла Беразоўская і Анастасія Ільічова, мастацкі кіраўнік  Судкоўскага цэнтра культуры і адпачынку Алена Стахеева) за песню «Ой снег-снежок».


В. Найдзенка,дырэктар цэнтра культуры г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *