Адказы атрыманы, пытанні вырашаны


Адказы атрыманы, пытанні вырашаны



У снежні 2012 года адбылася прамая тэлефонная лінія з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта А.І. Цітка.



Асноўная частка пытанняў датычыла камунальнай сферы і патрабавала часу на ўхіленне недахопаў і падрыхтоўку адказаў. Прыводзім рэагаванні службовых асоб.


Газазабеспячэнне



Работы па пракладцы вонкавага газаправода да дома №14 па вул. К. Маркса райцэнтра выкананы ў поўным аб’ёме. Выканаўчая дакументацыя на вонкавы  газаправод перададзена ў МВУ «Рэчыцаміжрайгаз». Выканаўчая дакументацыя на ўнутраны газаправод знаходзіцца ў распрацоўцы. Пуск газу запланавана ажыццявіць да 31 студзеня бягучага года.



Водазабеспячэнне



Праведзены рамонт  водаразборнай калонкі па вул. Сялянскай райцэнтра. Водазабеспячэнне адноўлена 15 студзеня бягучага года.
***
Праведзены работы па ўхіленню парыву цэнтральнага водаправода па вул. Карася. Водазабеспячэнне адноўлена 27 снежня 2012 года.



Рамонт



Дах балкона кватэры №32 дома № 2 па вул. 70 год Кастрычніка абследаваны работнікамі камунгаса. Заяўка ўключана ў спіс па бягучаму рамонту дахаў. Работы плануецца выканаць да 1 красавіка 2013 года.


Гандаль



Адкрыццё стацыянарнага магазіна ў н.п. Звяняцкае не плануецца.
Згодна з дзеючым  сацыяльным стандартам, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2003 года № 724 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі, у населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 200 чалавек гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляецца аўтамагазінамі, іншымі аб’ектамі дробнарознічнай гандлёвай сеткі, магазінамі найбліжэйшых населеных пунктаў.
У адпаведнасці з вышэйуказаным прававым актам, гандлёвае абслугоўванне жыхароў н.п. Звяняцкае ажыццяўляецца аўтамагазінам згодна з зацверджаным графікам 4 разы на тыдзень: у панядзелак, сераду, чацвер, суботу.



Вулічнае асвятленне



Сеткі вонкавага вулічнага асвятлення па сельскіх населеных пунктах, у тым ліку і в. Дворышча, абслугоўваюцца РЭС.



Цеплазабеспячэнне



Для аднаўлення падачы цеплазабеспячэння ў дом №1 па вул. Церашковай выкананы работы па разваздушванню стаяка сістэмы ацяплення. Тэмпература паветра ў жылым памяшканні, згодна з актам замеру тэмператур за 9.01.2013 г., адпавядае санітарным нормам.
***
28 снежня 2012 года  выканана колькасная рэгуліроўка цепланосьбіту ў доме № 24 па вул. К.Маркса. Цеплазабеспячэнне адноўлена.
***
Выкананы рамонтныя работы па прывядзенню ў адпаведнасць тэмпературнага рэжыму кватэр №№ 23 і 24  па вул. Нікалаева, 20 райцэнтра. Пераразлік аплаты за карыстанне гарачай вадой гэтым кватэраздымшчыкам будзе зроблены. 
***
Тэмпература ў кватэры № 26 па вул. Жукава, 5, згодна з актам замеру тэмператур ў жылом памяшканні за 27.12.2012 г., адпавядае санітарным нормам: +190С.



Каналізацыя



Праведзена прачыстка сістэмы водаадвядзення каналізацыйных сцёкаў ад дома № 2а па вул. 70 год Кастрычніка. Падвальнае памяшканне ачышчана ад сцёкаў.


Адказы апрацавала Вольга Белаш.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *