Гатоўнасць да змен прыносіць карысць

Образование

Трэцяя навучальная чвэрць ва ўстановах адукацыі раёна пачалася з традыцыйнага абмену вопытам работы. На базе гарадской сярэдняй школы № 2 прайшоў раённы семінар на тэму «Арганізацыя работы па ахове працы ў час адукацыйнага працэсу».



Удзельнікі мерапрыемства наведалі кабінеты з павышанай небяспекай: працоўнага навучання, дзе дэманстраваўся фрагмент урока настаўніка Д.М. Кушнера ў 8 класе, вучні расказалі прысутным аб мерах бяспекі, якія трэба захоўваць пры рабоце на такарным станку.



Па словах настаўніка Д.М. Кушнера, у школе пільна сочаць за захаваннем заканадаўства аб ахове працы.
Затым прайшлі ў кабінет хіміі, дзе праходзіў факультатыў «У краіне цудоўнай хіміі» з вучнямі 7 класа. Дзеці на чале з настаўніцай Н.А. Бараноўскай ставілі вопыты з хімічнымі рэактывамі, а заадно нагадалі, як пры гэтым сябе паводзіць.



У кабінеце інфарматыкі педагог В.В. Камеш падрыхтаваў разам з дзесяцікласнікамі інфармацыйную прэзентацыю на тэму «Уплыў небяспечных фактараў на здароўе вучняў пры рабоце з персанальным камп’ютарам». Звычайна гэта практыкаванне вучні выконваюць разам з тэставымі заданнямі, каб палепшыць успрыманне новай карыснай інфармацыі. Як бонус, удзельнікам семінара далі асноўныя парады па трэніроўцы зроку пасля доўгай работы на камп’ютары.



У час правядзення семінара выступіла агітбрыгада СШ № 2 «Горад электрапрыбораў», дзе школьнікі ў сцэнічнай пастаноўцы расказалі, як паводзіць сябе пры небяспецы, звязанай з электрычнасцю, своечасова яе ўхіляць. 



 – Мы прымаем усе магчымыя меры, каб не дапускаць небяспекі ў школе, ? адзначыла дырэктар СШ № 2 Т.В. Шлег. ? Дзякуючы замежнаму фінансаванню мы надалі старому будынку школы сучасны выгляд. Частку рамонту выканалі сваімі сіламі. Тэхнічныя работнікі школы зрабілі рамонт у кабінетах інфарматыкі, рускай мовы і літаратуры, гісторыі і замежнай мовы, дзе былі раней драўляныя панелі. А іх нельга было пакідаць у класах у мэтах бяспекі.



Несумненна, пастаянны кантроль і гатоўнасць да змен прыносіць адукацыйным установам вялікую карысць і, што самае галоўнае, забяспечвае бяспеку дзяцей.


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *