Эканоміць у вялікім і малым


На сёлетні год распрацавана раённая праграма па энергазберажэнню, у якую ўключана 36 мерапрыемстваў, запланаваных на 12 прадпрыемствах: КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, ПУП “Палескія сыры”, ДЭУ-155, заводы гідраапаратуры, жалезабетонных вырабаў і рамонтны, філіял па дрэваапрацоўцы “Палескі”, фабрыка мастацкіх вырабаў, Хойніцкая цэнтральная раённая бальніца, ДПТВ-183, аддзелы культуры і адукацыі райвыканкома.

У кацельнях раёна была выкарыстана за студзень-люты 2009 года 671 тона ўмоўнага паліва, што на 26 тон менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Дзеля эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў праведзена мадэрнізацыя цеплавых сетак у аграгарадку Глінішча (эканомія – 26 тон умоўнага паліва, або 10,9 млн. руб.). Ад замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення атрыманы эканамічны эфект на 30,4 мільёна рублёў. У выніку мадэрнізацыі камунальнай кацельні СШ № 1 г.

Хойнікі з пераключэннем цеплавых нагрузак на кацельню па вуліцы Савецкай райцэнтра эканомія склала 82 тоны ўмоўнага паліва, або 32,7 мільёна рублёў. За кошт устаноўкі прыбораў уліку цеплавой энергіі і сістэм рэгулявання з’эканомлена 4,8 мільёна рублёў. Замена ізаляцыі ўчастка цепласеткі прынесла эканомію ў 18 мільёнаў рублёў.

У цэлым эканомія паліва па КЖУП “Хойніцкі камунальнік” склала 198 тон умоўнага паліва, у грашовым выражэнні гэта складае 96,8 мільёна рублёў.

На рамонтным заводзе заменены чатыры адзінкі металарэжучага абсталявання за кошт уласных сродкаў: з’эканомлена 36 тон умоўнага паліва, або 14,1 мільёна рублёў.

На ПУП “Палескія сыры” ўстаноўлены частотны рэгулятар на электрарухавік маславытворцы КМ-200 і сістэма аўтаматычнай кампенсацыі рэактыўнай энергіі. Агульная сума эканоміі па прадпрыемству склала 19,28 тоны ўмоўнага паліва, або 18,82 мільёна рублёў.

Згодна з праграмай энергазберажэння на 2009 год эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў павінна скласці 4,2602 тысячы тон умоўнага паліва з эканамічным эфектам 1421,36 мільёна рублёў.


Л. ЛАГВІНЕНКА, начальнік аддзела эканомікі райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *