Стукайце, і я адчыню…

Общество

Калі падыйшла бліжэй да будынку гарадской ветаптэкі па вул. К. Маркса, убачыла на дзвярах запіску: «Ручка неисправна. Стучите и я открою». Што ж, гэта інфармацыя стала вельмі важнай для мяне, паколькі я якраз хацела адчыніць дзверы і ўзяцца за ручку, якой, дарэчы, зусім там не аказалася (хаця ў запісцы напісана, што яна няспраўная).

Склалася ўражанне, што я знаходжуся не ў райцэнтры, а ў нейкай глухмені. Але ж мы ў горадзе, каля ветэрынарнай установы, дзе павінны рабіць добрыя ўмовы для абслугоўвання кліентаў, а не выклікаць у пакупнікоў дыскамфорт.

Напрошваюцца пытанні: ці так цяжка прымайстраваць ручку ў дзвярах і ці даўно вісіць дадзеная аб’ява? Спадзяюся, што ў хуткім часе ўваход у будынак ветаптэкі для жыхароў раёна стане бесперашкодным.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *