Ад хайнічан з любоўю

2019 - Год малой радзімы Общество

Намнога радасней пісаць пра тых, хто робіць добрыя справы і ўпрыгожвае родны горад.

Можна скардзіцца на тое, што няма сродкаў і часу, няма жадання і неабходнасці. А можна проста рабіць, нягледзячы ні на што, атрымліваць станоўчы вынік і асалоду ад таго, што робіш.

Да ліку такіх неябыякавых да навакольнага асяроддзя адносяцца калектыў КПУП «Паліграф» на чале з дырэктарам Аляксандрам Марчанкам і жыхары дома № 10 па вул. 70 год Кастрычніка.

Каля будынка друкарні «з’явіўся» фантан. Адпачыць каля яго не атрымаецца, аднак вока цешыць. І асаблівых намаганняў для абсталявання не спатрэбілася – фантан працуе на сонечных батарэйках. Яшчэ ўпрыгожылі кветкамі малую архітэктурную форму – веласіпед, аднавілі мосцік.

Каля другога пад’езду дома № 10 жыхары за ўласныя сродкі набылі туі і высадзілі іх перад домам. Ініцыятарамі такой экалагічнай акцыі выступілі Васілій Рэдзькін і Сяргей Баранаў.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара і Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *