Замежную здаюць усе!

Образование

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны білеты на падставе дапаможнікаў «Матэрыялы для падрыхтоўкі да абавязковага выпускнога экзамену па замежнай мове». Да білетаў прыкладаецца аўдыёдадатак на кампакт-дыску з тэкстамі для праслухоўвання на другім этапе экзамену.



Падрыхтоўка да здачы экзамену па замежнай мове стала тэмай семінара-вучобы намеснікаў дырэктараў школ раёна па вучэбнай рабоце, які прайшоў у сакавіку на базе другой гарадской сярэдняй школы.



Клас, у якім будзе праводзіцца экзамен, павінен быць аснашчаны як мінімум двума камп’ютарамі і мець столькі ж камплектаў навушнікаў для ўспрымання мовы на слых.
Экзамен дзеліцца на тры этапы, у ходзе якіх экзаменацыйная камісія праверыць, як вучань успрымае вуснае маўленне ў гуказапісу, як падтрымлівае дыялог і выказваецца, а таксама яго здольнасці разумець і каменціраваць прачытанае.



Прысутным на семінары прадэманстравалі пробны экзамен па англійскай мове (на здымку), падрыхтаваны настаўніцай Н.В. Каваленка. У якасці спецыяліста, які арганізаваў індывідуальнае праслухоўванне аўдыётэкстаў для вучняў 11 класа СШ № 2, выступіла студэнтка-практыкантка Рэчыцкага педагагічнага каледжа Ксенія Карась. Акрамя таго, намеснікам дырэктараў былі растлумачаны ўсе нюансы, якія датычаць парадку правядзення экзамену, дадзены рэкамендацыі па саставу экзаменацыйнай камісіі, крытэрыях ацэньвання адказаў выпускнікоў.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *