Ад нашага сэрца вашаму

Образование

Валанцёрства – гэта дзейнасць, здзяйсняемая добраахвотна на карысць грамадства або асобных сацыяльных груп, без разліку на ўзнагароду. Валанцёрамі становяцца не з фінансавых меркаванняў, а дзеля дапамогі іншым і набыцця неацэннага жыццёвага вопыту.

Менавіта толькі на гэта напраўлена дзейнасць валанцёрскага атрада сярэдняй школы № 3 «Ад сэрца да сэрца».

Добрых спраў у скарбонцы дзяцей – многа. Вось, напрыклад, з казкай «Зімовыя прыгоды» рабяты накіраваліся да работнікаў РЭСа. Яны сваёй работай нясуць святло ў нашы дамы, а мы вырашылі падарыць ім казку, як падзяку.

Вялікую ролю ў сваёй дзейнасці валанцёрскі атрад надае прафілактыцы: аб Правілах дарожнага руху актывісты расказвалі на агульнашкольным бацькоўскім сходзе, а таксама перад малодшымі вучнямі нашай школы, аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця расказвалі работніцам фабрыкі мастацкіх вырабаў.
Гэта далёка не ўсе падзеі года мінулага, а толькі маленькая іх частка. У 2019 годзе плануем правесці не менш мерапрыемстваў.

Запрашайце, і мы абавязкова да вас прыедзем!

А. НЯЧАЕВА, класны кіраўнік 8 «А» класа сярэдняй школы № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *