Сярод лепшых «снежных снайпераў»

Спорт

У Гомелі прайшлі фінальныя абласныя спаборніцтвы турніру “Снежны снайпер”, арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам Рэспублікі Беларусь. Яны штогод праводзяцца сярод дзяцей і падлеткаў і ўключаюць у сябе крос (або лыжныя гонкі), стральбу з пнеўматычнай зброі і біятлон.

У фінале выступіла 25 каманд з гарадоў і раёнаў вобласці, і ў такой унушальнай кампаніі прадстаўнікі Хойнікшчыны, прапусціўшы наперад толькі мнагаборцаў з Ельскага раёна, занялі высокае другое месца. Гэты поспех стаў магчымым дзякуючы выдатнаму выступленню ўсёй хойніцкай дружыны, аднак асабліва важкі ўклад унеслі вучань СШ № 3 Сяргей Зелянкоўскі, які стаў пераможцам у бегу на 1000 метраў і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Лепшая ў бегу на такую ж дыстанцыю Марыя Саутава (Мазырскі РВАР, а перад гэтым – СШ № 2) і Ілля Дваракоўскі (Мазырскае РВАР, Хойніцкая дзяржаўная гімназія), якому не было роўных у кросе на 1500 метраў.

Нядрэнна выступіла і вучаніца СШ № 3 Анастасія Прызван, заняўшая другое месца на дыстанцыі 1000 метраў. Яна, а таксама ўсе астатнія прызёры і пераможцы спаборніцтваў, як у індывідуальным, так і ў камандным заліку, атрымалі памятныя медалі і Дыпломы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Рэспублікі Беларусь.

А яшчэ можна адзначыць выдатную падрыхтоўчую работу выкладчыкаў фізвыхавання Хойніцкай дзяржаўнай гімназіі і гарадскіх школ №№ 3 і 2, бо менавіта на базе гэтых педустаноў была сфарміравана зборная каманда раёна. Транспарт на паездку выдзеліў раённы аддзел адукацыі, а палівам яго забяспечыў аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *