Утульныя ўмовы працы і ніякай цякучкі

Сельское хозяйство

Н.У. Хутарцова, брыгадзір

Жывёлаводства – бадай, адзіная галіна сельскай гаспадаркі, дзе работнікі не маюць магчымасці тлумачыць свае няўдачы ўмовамі надвор’я.

Выконваючы правільна тэхналагічны працэс, на любой ферме можна дабіцца высокіх паказчыкаў.

А.У. Сігаева, аператар машыннага даення

Хіба што добра вядомы чалавечы фактар рызыкуе сапсаваць нават самыя аптымістычныя перспектывы. Як раз на гэты конт брыгадзіру Стралічаўскага ДМБ Наталлі Уладзіміраўне Хутарцовай няма сэнсу хвалявацца.

Л.М. Бухавецкая, жывёлавод па догляду за жывёлай ва ўзросце да 21 дня

Жанчына працуе на гэтай пасадзе трэці год і за гэты час сабрала калектыў адказных прафесіяналаў. Дарэчы, гэта зводзіць такую з’яву, як цякучка, літаральна на нуль.

І.В. Габава, аператар машыннага даення

У час адной з дзённых доек мы і завіталі на тэрыторыю даільна-малочнага блока. Кіраўнік у той самы момант сачыла на камп’ютары за ходам даення. У даільнай зале, нібы пчолкі, завіхаліся аператары машыннага даення. Шпарка і лоўка жанчыны падключалі апараты, лавіравалі ў вузкім калідоры і нават у такім цэйтноце не гублялі добрага настрою.

І.С. Лыкава, аператар машыннага даення

Па словах брыгадзіра, калектыў ДМБ налічвае 22 чалавекі – па 11 мужчын і жанчын. Тут створаны камфортныя ўмовы для работнікаў – абсталяваны пакоі для адпачынку, ёсць электрачайнікі. Некалькі разоў на тыдзень арганізуюць мыццё спецадзення – па панядзелках і пятніцах у пральнай машыне чысцяць спецадзенне аператараў, па аўторках і пятніцах – спецаддзенне даглядчыкаў.

С.І. Шэпялевіч, слесар

Камфорт і дабрабыт толькі падштурхоўваюць звяртаць больш увагі на працу і не траціць час на побытавыя дробязі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *