Страшылкі, бурбалкі і дамавыя… у бібліятэцы

Образование

У дзіцячай раённай бібліятэцы ў час канікул дзеці не толькі могуць выбраць сабе цікавую кнігу, але і паўдзельнічаць у конкурсе летняга чытання «На прыроду ? і чытай», а самыя актыўныя – яшчэ і стаць героямі займальных мерапрыемстваў.



У канцы чэрвеня па ініцыятыве маленькіх чытачоў прайшоў вечар беларускага фальклору. Ролі міфалагічных істот выконвалі самыя актыўныя чытачы: Анастасія Кліменка, Марына Ладыгіна, Вікторыя Лук’яненка, Таццяна Цярэнцьева, Таццяна Дыгун, Вікторыя Рубан, Марыя Пугач і Аляксандр Паўлоўскі. Кожны з іх старанна выбіраў сабе персанаж на ўласны густ: чытаў пра яго напярэдадні, сваімі рукамі рыхтаваў касцюм. Менавіта гэта і дапамагала дзецям хутка і артыстычна ўжыцца ў ролю незвычайных істот, якія, па легендах, жывуць у сядзібах, палях, лясах.



Усе з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, якія падрыхтавалі загадчыца дзіцячай бібліятэкі Л.А. Ступакова і бібліятэкар А.М. Мідзялоўская. Тут гледачы і фальклорныя персанажы змаглі памерацца сваімі здольнасцямі ў экстрасэнсорыцы. У конкурсе «Здагадайся, што ў шклянцы» дзецям патрэбна было з заплюшчанымі вачыма вызначыць, што за рэчыва знаходзіцца ў шклянцы. А гэта не так проста, як здавалася б на першы погляд.
Цікавымі і інтрыгуючымі былі конкурсы страшылак, а таксама на выраб мыльных бурбалак, ад якога дзіцячы настрой падскочыў яшчэ больш.
Словам, вечар выйшаў яскравым і разнастайным.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *