Падабаюцца публікацыі нашых журналістаў

Наши проекты

Паштальён Казялужскага аддзялення паштовай сувязі Алена Захаранка друкаваныя сродкі масавай інфармацыі чытаць вельмі любіць.

Асабліва падабаюцца публікацыі журналістаў нашай раёнкі і рэспубліканскага выдання «СБ. Беларусь сегодня», а потым разам з падпісчыкамі з інтарэсам абмяркоўвае навіны.

Нягледзячы на невялікую колькасць жыхароў вёскі, газеты тут выпісваюць амаль у кожным доме. Карыстаюцца попытам асабліва «Хойніцкія навіны» – 100 экземпляраў на Казялужжа.

Вось ужо сем гадоў Алена Георгіеўна працуе на пошце. Зразумела, бывае і цяжка. Часам і ногі гудуць, аднак прывыкла паштальён ўжо да сваіх абавязкаў. «Зараз за работу трымацца патрэбна, бо час такі, потым складана будзе ўладкавацца куды-небудзь», – адзначае мая субяседніца.

У А.Г. Захаранка двое дарослых дзяцей, і абодва задзейнічаны ў сферы адукацыі. Сын Данііл працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Судкоўская школе, а дачка Дар’я – выхавацельніца ў яслях-садзе № 2 г. Хойнікі.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *