Вучыцца… і яшчэ раз вучыцца

Образование

У 12 установах сярэдняй адукацыі раёна і прафесійным ліцэі 2 верасня прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года.



«Першымі ў школу ўваходзяць першакласнікі і будучыя выпускнікі», ? гучала з дынамікаў каля Стралічаўскай сярэдняй школы. Такая прывілея была дадзена сёлета школьнікам аграгарадка не проста: маленькія змаглі спакойна разгледзець новы для сябе будынак, а старэйшыя – лепей запомніць пачатак апошняга навучальнага года.



Традыцыйна вучняў павіншавалі ганаровыя госці. На лінейцы ў Стралічаве прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, якія падарылі першакласнікам кнігі  «Беларусь – наша Радзіма»,  а таксама старшыня Стралічаўскага сельвыканкама В.М. Бельская.   



134 чалавекі сталі сёлета першакурснікамі дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. У іх ліку навучэнцы па  спецыяльнасці «Грамадскае харчаванне» і новай спецыяльнасці «Повар-буфетчык».



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *