Калодзежная вада не заўсёды небяспечна

Медыцына і здароўе

1255Калодзежы шырока выкарыстоўваюцца ў якасці крыніц водазабеспячэння ў сельскай мясцовасці і на дачных участках. На жаль, вада ў іх менш абаронена ад рознага роду забруджванняў у параўнанні з крыніцамі цэнтралізаванага водазабеспячэння, што пацвярджаецца данымі лабараторных даследаванняў.
Пры эксплуатацыі любога шахтнага калодзежа складана выключыць траплянне ў яго смецця і бруду. У выніку на дне калодзежа скопліваецца розны бруд і староннія прадметы, якія ў вадзе падвяргаюцца гніенню. Акрамя таго, сценкі калодзежа паступова пакрываюцца цвіллю, ілам і сліззю. Усё пералічанае можа прывесці як да пагаршэння спажывецкіх якасцей вады, так і да яе бактэрыяльнага забруджвання.
Таму ўласнікам неабходна пастаянна сачыць за тэхнічным станам калодзежа, штогод ачышчаць ад ілу і трапіўшага смецця, рэгулярна праводзіць лабараторны кантроль якасці вады.
Складаней абстаяць справы з хімічным забруджваннем вады. Наяўнасць нітратаў залежыць ад размяшчэння калодзежа, стану глебы і грунтовых вод, ад нітратаў нельга пазбавіцца пры простай ачыстцы калодзежа. Доўгачасовае ўжыванне вады з павышаным утрыманнем нітратаў можа прывесці да атручванняў, асабліва ў маленькіх дзяцей. Таму не трэба гатаваць дзіцячыя сумесі на калодзежнай вадзе, выкарыстоўвайце для гэтага кіпячоную водаправодную або буціліраваную ваду.

Даведачна:
У 2013 годзе па хімічных паказчыках даследавана 81 проба вады з калодзежаў раёна, 43 пробы не адпавядалі гігіенічным нарматывам па ўтрыманню нітратаў. Па мікрабіялагічных паказчыках даследавана 437 проб, з іх 104 не адпавядалі нарматывам.
Па пытаннях лабараторных даследаванняў калодзежнай і водаправоднай вады можна звяртацца ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па тэл.: 2-13-15, 2-32-02.

Н. Лагвінец, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *