Багацце – паселіцкія падпісчыкі

Наши проекты

Пералічыць усе якасці і абавязкі, якімі павінен валодаць паштальён, не хопіць месца ў газеце. Бо спіс гэты сапраўды вялікі. Галоўнае – патрэбна быць камунікабельным і своечасова дастаўляць карэспандэнцыю да падпісчыкаў.

Вось ужо маленькі юбілей – 10 гадоў працоўнага стажу на пошце – будзе хутка святкаваць Валянціна Іванчыкава – паштальён Паселіцкага АПС.

Жанчына на сваім участку абслугоўвае не толькі ўсе Паселічы, але і н.п. Мархлеўск і Лісцвін. Прызнаецца, цяжкавата крыху, ногі ў канцы дня гудуць. Аднак вясковыя людзі – гэта багацце, якое яна ні на што не прамяняе, у сэнсе, на іншую работу. Раней Валянціна Леанідаўна працавала санітаркай у ФАПе, але ж потым вырашыла кардынальна змяніць прафесію.

Ганарыцца, што выхавала двух цудоўных дзяцей – Аляксандра і Эдуарда. І патэлефануюць, і прыязджаюць у госці часта. Асабліва любяць маміны саленні – агуркі, памідоры, салаты. Смаката!

Тэкст і фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *