Каб тон задаць – не трэба цуда

Общество

Упэўнены, што жыхары дома № 22 па вул. Лермантава не адчуваюць недахопу добрага настрою, бо ў пад’ездах іх сустракае сапраўдная казка, якая задае тон на цэлы дзень. Асабліва выдзяляюцца 4, 5 і 6 пад’езды.

Ад паверха да паверха, ад пад’езда да пад’езда гісторыі плаўна перацякаюць з адной у іншую, перагукваючыся з персанажамі дзіцячых народных казак і нацыянальнымі сімваламі.

Вокны пад’ездаў упрыгожваюць вазоны з кветкамі, прыемны водар якіх не можа нікога пакінуць абыякавым.

Жыхары гэтага дома прыкладваюць агульныя намаганні для таго, каб добраўпарадкаваць і трымаць у чысціні сваё жыллё, пад’езды, прыдамавыя клумбы, падаючы правільны прыклад гасцям і прахожым, а самае галоўнае – падрастаючаму пакаленню.

Алег ЗУБОК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *