Вынікі 2019, паказчыкі прагнозу і інвестыцыйная праграма

Власть

Гэтыя пытанні разгледжаны на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў. Удзел у яе рабоце прыняў старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка.

Выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, забеспячэнне ўстойлівай работы ўсіх галін народнай гаспадаркі, прыняцце мер па забеспячэнню занятасці, павышэнне эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў – на гэта была накіравана работа райвыканкама ў мінулым годзе.

Забяспечана выкананне прагнознага паказчыка сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце паслуг без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасці. Дасягнута прагнознае заданне па ліку новаўтвораных арганізацый, па зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі за студзень-верасень.

Інвестыцыі ў асноўны капітал за 2019 год склалі 70,7 млн. руб. 15,4% ад агульнага аб’ёму інвестыцый былі накіраваны на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросту ў 2019 годзе склаў 486 руб.

Намінальная сярэднямесячная налічаная заработная плата работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна за мінулы год склала 788 руб. (115,8% да ўзроўню 2018 года).

Спартсменамі раёна заваявана 156 медалёў (3 – на міжнародных спаборніцтвах, 31 – на рэспубліканскіх, 122 – абласных).

На бягучы і капітальны рамонты ўстаноў аховы здароўя зрасходавана 1,1 млн. руб. Набыта абсталяванне на суму 171,5 тыс. руб.

У рамках праграмы па пераадольванню наступстваў катастрофы на ЧАЭС сіламі РСУП «Палессе» на тэрыторыі раёна праведзена работа па зносу 153 дамоў, 40 будынкаў невыкарыстоўваемай маёмасці.

На 2020 год устаноўлены наступныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна: экспарт тавараў па прадпрыемствах без уліку рэспубліканскіх, экспарт паслуг па прадпрыемствах без уліку рэспубліканскіх, прамыя замежныя інвестыцыі, колькасць працаўладкаваных грамадзян, энергазберажэнне, колькасць шматдзетных сем’яў, для якіх плануецца ўвод у эксплуатацыю жылых памяшканняў, увод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў.

Таксама зацверджана інвестыцыйная праграма на 2020 год.

Прайшлі сесіі і на тэрыторыях Барысаўшчынскага, Вялікаборскага і Судкоўскага сельсаветаў. Заслуханы справаздачы старшынь сельвыканкамаў, абмеркаваны планы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2020 год.

Вольга БЕЛАШ.

Фота Алены СМУСЯНОК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *