Гісторыя нашай краіны

Культура

Гісторыя нашай краіныДа 17 сакавіка ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі (Цэнтр культуры г. Хойнікі) з 9.00 да 18.30 працуе кніжная выстава, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Любы жадаючы можа прыйсці і больш даведацца аб гісторыі нашай краіны, пра этапы станаўлення дзяржаўнасці, храналогіі падзей і прасачыць крокі да незалежнасці. Акрамя кніг на выстаўцы прадстаўлены матэрыялы часопісаў «Беларуская думка» і навукова-практычнага «Право.by». Як адзначыла загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання Таццяна Кардаш выстаўка карыстаецца попытам сярод хайнічан. Асабліва выклікае інтарэс кніга «Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню», дзе распавядаецца аб вытоках дзяржаўнасці Беларусі, аб тым складаным гістарычным шляху на перакрыжаваннях Еўропы ў віхурах войн і рэвалюцый, які прайшла наша краіна і стала дзяржавай для народа, аб яе значных дасягненнях за годы незалежнасці.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *