Гаспадарскі падыход павялічвае даход

Сельское хозяйство

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ганна Вяргейчык разам з прадстаўнікамі ПВУ ААТ «Мілкавіта» і натарыяльнай канторы Хойніцкага раёна наведалі МТФ «Езапоў» КСУП «Судкова».

Ганна Вяргейчык падкрэсліла, што харчовая бяспека нашай краіны напрамую залежыць ад якасці працы работнікаў жывёлагадоўлі. Падчас сустрэчы з працоўным калектывам былі адзначаны пытанні, над якімі давядзецца працаваць, каб павялічыць вытворчыя паказчыкі гаспадаркі. Жывёлаводам зараз неабходна мабілізаваць сілы і направіць усе сродкі на павышэнне якасці малака. Кожны работнік на сваім месцы павінен працаваць лепш. Толькі агульнымі намаганнямі і адказным стаўленнем да сваёй працы можна дасягнуць поспеху, галоўнае – гаспадарскі падыход і жаданне. Аднак ёсць і на МТФ «Езапоў» людзі, з якіх патрэбна браць прыклад і на каго можна раўняцца. Памятнымі сувенірамі ад прадстаўнікоў ПВУ ААТ «Мілкавіта» і натарыяльнай канторы Хойніцкага раёна за добрыя паказчыкі ў рабоце, працавітасць і самааддачу ўзнагароджаны аператары машыннага даення Наталля Бурганава і Людміла Шчогалева.

Алег ЗУБОК.

Фота аўтара.

­



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *