Бясплатнага жылля не існуе,


Жыллёвая праблема існавала ва ўсе часы, аднак з асаблівай вастрынёй яна паўстала ў апошнія гады. І тым не менш, у нашай краіне яна вырашальная. Гэтай мэце служаць заканадаўчыя акты, Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у канструктыўным напрамку ажыццяўляецца дзейнасць мясцовай улады. На актуальную тэму карэспандэнт “ХН” вёў размову з начальнікам аддзела архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС райвыканкома Р.І. КАРЖАНОК.


– Раіса Іванаўна, хацелася б, каб спачатку Вы паведамілі аб тым, хто зараз у нашым раёне мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў?

– Па стану на 1 ліпеня 2009 года ў чарзе ў райвыканкоме па гэтаму пытанню састаяць 488 чалавек. У іх ліку 207 грамадзян маюць права на атрыманне жылля сацыяльнага карыстання, сярод гэтай катэгорыі 178 чалавек, маючых статус сіраты або дзіцяці, якое засталося без папячыцельства бацькоў. Як бачыце, апошнія лічбы даволі ўнушальныя, і вышукваюцца ўсе магчымасці, каб задаволіць патрэбу гэтых людзей у жыллі ў першую чаргу.

Службовае жыллё прадастаўляецца маладым спецыялістам, прыбыўшым на працу ў наш раён пасля заканчэння ВНУ або сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і работнікам Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Яно ўзводзіцца за кошт субвенцый (грашовых сродкаў), выдзяляемых дзяржавай на ліквідацыю вынікаў катастрофы на ЧАЭС, сацыяльнае – за кошт сродкаў аблвыканкома. У цяперашні час пачата будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома службовага карыстання ў мікрараёне “Юбілейны”, дзе прадугледжана выдзяленне 17 кватэр для сацыяльнага карыстання: 3 для сірот, 6 – для мнагадзетных сем’яў і 8 кватэр для інвалідаў, чыё захворванне звязана з вынікамі катастрофы на ЧАЭС. 

Астатнія грамадзяне павінны паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы самастойна. Але адзначу, што пры гэтым дзяржаўная падтрымка ў выглядзе льготных крэдытаў гарантавана.

– Думаецца,  што прыкладам у гэтым можа служыць будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы 70 год Кастрычніка райцэнтра ва ўмовах жыллёва-будаўнічага кааператыву.

– Так, у гэтым доме будуць пражываць 36 маладых і 4 мнагадзетныя сем’і. Агульны кошт дома 3,5 мільярда рублёў. Кошт аднапакаёвай кватэры плошчай 46,8 квадратных метра складае 65,1 мільёна рублёў, двухпакаёвай у 62,7 кв.м – 87,7 мільёна рублёў, трохпакаёвай (82,8 кв. м) – 114,2 мільёна рублёў.

Субсідыю на будаўніцтва кватэр у гэтым доме ў памеры 295 мільёнаў рублёў атрымалі 7 маладых сем’яў, 23,5 мільёна рублёў субсідзіравана для мнагадзетных.

– Як гаворыцца, зроблены першы крок у важнай справе.

– За ім паследаваў і наступны. Зараз ажыццяўляецца фарміраванне другога калектыву індывідуальных забудоўшчыкаў. Прадугледжана ўзвядзенне 20-кватэрнага дома. Пакуль што маюцца вольнымі адна- і трохпакаёвыя кватэры.

Хачу сказаць, што стварэнне ЖБК-2 – рэальная магчымасць палепшыць жыллёвыя ўмовы ў першую чаргу мнагадзетным сем’ям. Менавіта на гэта накіраваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №301: стаўка па льготных крэдытах на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля для мнагадзетных сем’яў зніжана з 3 да 1 працэнта гадавых. Акрамя таго, права на фінансавую падтрымку ў пагашэнні льготных крэдытаў прадастаўляецца мнагадзетным сем’ям, якія на дату заключэння крэдытнага дагавора маюць трох і больш непаўналетніх дзяцей. У выніку зніжэння працэнтнай стаўкі рэальная нагрузка на бюджэт мнагадзетнай сям’і знізіцца пры выплаце працэнтаў па льготным крэдыце на 70 тысяч рублёў у месяц.

Напомню, што да малазабяспечаных працаздольных грамадзян, маючых права на атрыманне льготных крэдытаў, субсідый і іншых форм дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва, рэканструкцыі або набыцця жылога памяшкання, адносяцца грамадзяне, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не пераўзыходзіць трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек, вылічанага за 12 месяцаў, папярэднічаючых месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту.

Але для ўсіх існуе адна акалічнасць – трэба састаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. І не толькі ў райвыканкоме, але і на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада. Больш таго, маюць магчымасць быць членамі кааператыву і сельскія жыхары, якія састаяць на чарзе ў сельгаспрадпрыемствах або ў сельскіх Саветах, і стаць уласнікам кватэры ў райцэнтры.

– Раіса Іванаўна, мне даводзілася гутарыць са шчаслівымі навасёламі дома жыллёва-будаўнічага кааператыву № 1. І яны не хаваюць сваіх добрых эмоцый з-за таго, што маюць цяпер свой куток.

– З такім жа настроем могуць быць і будучыя насельнікі ЖБК-2. Трэба толькі праявіць уласную ініцыятыву, а ў нашым аддзеле можна  атрымаць усю патрэбную інфармацыю. І мне верыцца, што такая форма набыцця жылля знойдзе дастойную прапіску сярод грамадзян нашага раёна.


Гутарыла Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *