Першы крок — шляху пачатак

Сельское хозяйство

Рынак працы сёння падобны на бушуючае мора, дзе можна злавіць сваю хвалю, але і можна патануць навічку – маладому спецыялісту. Канешне, дапамагаюць і падтрымліваюць іх на першым часе ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна. Як паказала субяседванне ў райсельгасхарчы, многія сваё будучае звязваюць з вёскай, таму што вучыліся не дзеля дыплома, а дзеля прафесіі. Наш раён сельскагаспадарчы, і яму вельмі патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія выбіралі прафесію свядома. У працоўных калектывах новае папаўненне прымаюць ахвотна, на яго ўскладваюцца вялікія надзеі.

Лічыла дні да заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ўраджэнка вёскі Клівы Вольга Сяргееўна Гардзеенка. Ей не цярпелася акунуцца ў чароўны свет зводак, лічбаў, справаздач, планаў, каштарысаў. Можна сказаць, што чаканні спраўдзіліся: малады спецыяліст прызначана на пасаду галоўнага эканаміста КУП “Аравічы”, для жылля ёй выдзелены асобны дом.

У гэтай гаспадарцы пачынаюць сваё працоўнае жыццё яшчэ 4 маладыя спецыялісты: ветфельчарам і бухгалтарам працуюць пасля заканчэння Рэчыцкага і Гомельскага аграрных каледжаў Вольга Мікалаеўна Ранько і Ірына Аляксандраўна Касцяневіч, пасля заканчэння Палескага аграрнага каледжа назначана дыспетчарам сельгаспрадпрыемства і адначасова спецыялістам па ідэалагічнай рабоце ўраджэнка вёскі Ізбынь Марына Маратаўна Тарасенка. З эксбазы “Стралічава” пераразмеркавана ў КУП “Аравічы” на пасаду агранома выпускніца Гродзенскага аграрнага універсітэта, ураджэнка гэтага абласнога цэнтра Кацярына Уладзіміраўна Шыркавец.

6 маладых спецыялістаў прыбылі на працу ў агракамбінат “Віць” на пасады агранома, галоўнага інжынера, загадчыка гаража, ветфельчара, інжынера па ахове працы і тэхніцы бяспекі, брыгадзіра вытворчай брыгады, 3 спецыялісты папоўнілі дружную сям’ю аграрыяў КСУП імя Мележа, дзе запатрабаванымі аказаліся работнікі на пасадах загадчыка малочнатаварнай фермы, тэхніка-асемянатара, агранома-аграхіміка. Для ўсіх іх жыллёвая праблема вырашана.

Слесарам-электрыкам на ПУП “Палескія сыры” пасля заканчэння Буда-Кашалёўскага аграрнага каледжа працаўладкаваны хайнічанін Генадзій Уладзіміравіч Філончык.

Трэба сказаць, што сярод маладых спецыялістаў многа іншагародніх і, вядома, што для іх жыллё меркавалася ў першую чаргу. Асобны дом выдзелены эканамісту КСУП “Велікаборскі” Наталлі Сяргееўне Паўлавай, якая родам з г. Горкі Магілёўскай вобласці. Добраўпарадкаваны інтэрнат прадастаўлены інжынеру-электрыку КСУП “Веляцін”, ураджэнцу г. Дзяржынска Мінскай вобласці Сяргею Генадзьевічу Гусарэнку і галоўнаму аграному эксперыментальнай базы “Стралічава” Максіму Аляксандравічу Калядка, ураджэнцу г. Слуцка. Дарэчы, у наш раён на днях прыбыла выпускніца юрыдычнага каледжа пры БДУ, ураджэнка Брэсцкай вобласці Святлана Генадзьеўна Саханчук. Працаўладкавана інспектарам аддзела кадраў КСУП “Велікаборскі”.

Аднак і такая даволі ўнушальная колькасць прыбыўшых маладых спецыялістаў не здыме кадравую праблему ў сельскай гаспадарцы раёна. Таму навучанне па мэтавых накіраваннях райсельгасхарчу не страчвае сваёй актуальнасці.


Т.  КУЗЬМЕНКА,
галоўны спецыяліст райсельгасхарчу па кадрах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *