Толькі прыемныя ўражанні


У жніўні ў раён прыбыло папаўненне маладых спецыялістаў. Адзін з іх – Кірыл Аляксандравіч Клімаў, які працуе маркетолагам на фабрыцы мастацкіх вырабаў. Ен адказаў карэспандэнту “ХН”на пытанне аб ўражаннях ад першых працоўных тыдняў і новага месца жыхарства, планах на будучае. 

– Прыбыў у райцэнтр па размеркаванню пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя П.А. Сухога. Малая радзіма – ваенны гарадок Бабровічы Калінкавіцкага раёна. У дзяцінстве марыў, як і бацька, прымераць форму афіцэра, але з цягам часу прывабіла да сябе гандлёвая справа.

Шчыра кажучы, калі атрымаў накіраванне, настройваўся на горшае. Да гэтага ў Хойніцкім раёне бываць не даводзілася, чуў толькі аб горадзе ад сакурснікаў-хайнічан. Першыя ўражанні вельмі добрыя: прыгожы горад, новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі, падабаецца і праца. У асноўным займаюся з дэбіторамі і крэдыторамі, пошукам новых кліентаў для фабрыкі. Думаю, што з гэтым вялікіх праблем быць не павінна: прадукцыя цікавая, у нечым нават самабытная.

Планаў на далёкае будучае Кірыл не будуе. Пакуль трэба асвойвацца, удасканальваць на практыцы атрыманыя ў ВНУ веды. Аднак адным сакрэтам ён усё ж падзяліўся: марыць атрымаць другую вышэйшую адукацыю, якая дазволіць павысіць прафесійны ўзровень.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *