На кірмашы куплялі і спявалі ад душы


Ужо добрай традыцыяй стала правядзенне восеньскіх кірмашоў у нашым горадзе. Першы сёлета прайшоў у мінулую нядзелю на цэнтральнай плошчы г. Хойнікі. Арганізатары пастараліся, каб мерапрыемства было карысным і запамінальным для жыхароў.

У шырокім асартыменце была прадстаўлена прадукцыя сельгаспрадпрыемстваў. Людзі куплялі буракі, моркву, бульбу, збожжа, парасят. Бойка ішоў гандаль жывой рыбай, якая завезена з рыбгаса “Трэмля” Петрыкаўскага раёна. Плён сваёй працы не сорамна было прапанаваць як нашым сельгасвытворцам, так і прыезджым.

Гучала музыка, выступалі самадзейныя артысты горада і вёсак.

Не абышлося, праўда, і без нараканняў некаторых пакупнікоў. У прыватнасці, гаварылі яны аб тым, што немагчыма было купіць абутак для школьнікаў, пэўныя праблемы існавалі і з дастаўкай набытай прадукцыі дадому.


Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *