Чаму? Чаму не беражэце сябе?

Службы информируют

Мабільная група райвыканкама наведала Хойніцкі лясгас, асфальтабятонны завод ДРБУ-155 і запаведнік.

Парушэнні не знікаюць, ад іх патрэбна пазбаўляцца. Так, у лясгасе вароты рамонтнай майстэрні не абсталяваны надзейнымі прыладамі для фіксацыі, пры захоўванні тэхнікі выкарыстоўваюцца цагліны замест упораў. Дапускаецца да эксплуатацыі дрэваапрацоўчы станок у ДПЦ «Палескі» пры знятым ахоўным кажусе. Дарэчы, тэрмін дзеяння аднаго з аўтапагрузчыкаў закончыўся, але ж работнікі яго ўсё роўна выкарыстоўваюць. Чаму? Чаму не беражэце сябе? А такая абыякавасць можа прывесці і да трагедыі. Да таго ж, да пажарнай і электрабяспекі ўзніклі пытанні: на тэрыторыі МТП захоўваецца дызельнае паліва.

У членаў мабільнай групы ўзніклі нараканні да санітарнага стану тэрыторыі асфальтабятоннага заводу – тут не своечасова косяць траву. Знайшліся мінусы і ў падыходзе да тэхнікі бяспекі: на газарэзачнай устаноўцы прыйшлі ў непрыдатнасць шлангі ад балонаў з кіслародам і прапанам, карыстаюцца работнікі ручной прыладай ударнага дзеяння з металічнай ручкай.

Можна і пахваліць: у поўным аб’ёме ўкамплектаваны вогнетушыцелямі запаведнік. Але ў другіх «аспектах» не ўсё гладка. Кампрэсарная не агледжана, манометр не павераны. Пры рамонце транспарту прымяняюць драўляныя падстаўкі.

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *