Іван Шамякін – чалавек-эпоха

Наши проекты

Сёння юбілей аўтара «Сэрца на далоні»

Івана Шамякіна называюць мастацкім летапісцам нашай сучаснасці. Ён належыць да тых пісьменнікаў, якія адлюстроўвалі і асэнсоўвалі надзённыя праблемы жыцця грамадства.

Прапануем праверыць свае веды і адказаць на пытанні, якія датычаць жыцця і творчасці «майстра сюжэтаў».

1. Іван Пятровіч нарадзіўся ў невялікай вёсцы Карма, што ў Гомельскай вобласці. А які гэта раён?

а) Ельскі;

б) Жлобінскі;

в) Добрушскі.

2. Як называлася першая аповесць, якую ў 1949 годзе апублікавалі ў Мінску і якaя лiчыццa пaчaткaм лiтapaтypнaй дзeйнacцi?

а) «Помста»;

б) «Каханне»;

в) «Перамога».

3. У якім класе Шамякін пазнаёміўся з будучай жонкай Марыяй Кротавай?

а) У 5-м;

б) У 11-м;

в) У 1-м.

4. Хто быў лепшым сябрам пісьменніка?

а) Аляксей Кулакоўскі;

б) Андрэй Макаёнак;

в) Пётр Васілеўскі.

5. За якую кнігу ў 1951 годзе Іван Шамякін атрымаў Сталінскую прэмію?

а) «Гандлярка і паэт»;

б) «Глыбокая плынь»;

в) «Сэрца на далоні».

6. Любімы элемент яго гардэроба (было больш за сотню)?

а) Гальштук;

б) Пінжак;

в) Кашуля.

7. Колькі кніг напісаў Іван Шамякін агульным тыражом больш за 25 млн. асобнікаў?

а) 30;

б) 130;

в) 230.

8. Дзяржаўны педагагічны універсітэт у якім горадзе носіць імя Шамякіна?

а) Мінск;

б) Віцебск;

в) Мазыр.

9. З якой кнігі цытата «У каго талент – таго не любяць»?

а) «Трывожнае шчасце»;

б) «Атланты і карыятыды»;

в) «Петраград – Брэст».

10. Які тэхнікум Шамякін скончыў у 1940 годзе?

а) Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў;

б) Гомельскі медыцынскі палітэхнікум;

в) Гродзенскі кааператыўны тэхнікум.

Адказы: 1 – в, 2 – а, 3 – а, 4 – б, 5 – б, 6 – а, 7 – б, 8 – в, 9 – б, 10 – а.

Фота: БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *