Аптэка для душы

Образование

Менавіта так у часы егіпецкіх фараонаў называліся бібліятэкі. Вядомы факты, як адукаваныя пасланцы цара Пталамея ІІ куплялі кнігі-скруткі ва ўсіх канцах Міжземнамор’я і Малой Азіі. Паказальна, што на бібліятэку ў тыя часы грошай не шкадавалі, а работнікі вядомай Александрыйскай бібліятэкі атрымлівалі шчодрае ўзнагароджванне.

З гэтымі цікавымі фактамі знаёмілі на мерапрыемстве, прысвечаным прафесійнаму святу бібліятэкараў, якое адзначалася ўжо ў восьмы раз. У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся людзі творчыя і неабыякавыя да справы, якія любяць кнігу і чытача.

На выстаўцы “Нашы захапленні” ўвазе гасцей былі прадстаўлены вырабы з бісеру і вышытыя карціны, аўтарамі якіх з’яўляюцца загадчыца дзіцячай бібліятэкі Л.А. Ступакова і бібліятэкар гарадской бібліятэкі І.І. Карась.

З прывітаннямі і пажаданнямі да ўсіх работнікаў бібліятэчнай сістэмы звярнуліся дырэктар ЦБС Н.У. Ешчанка і старшыня райкома прафсаюзаў работнікаў культуры М.М. Бандарэнка, начальнік аддзела культуры райвыканкома В.І. Баранаў і дырэктар школы мастацтваў П.У. Лешчанок. За падрыхтоўку лепшага альбома, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, была ўзнагароджана бібліятэкар І.І. Карась.

Вядучыя мерапрыемства загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі В.М. Гушча і бібліятэкар чытальнай залы Т.А. Кардаш знаёмілі прысутных з цікавымі фактамі гісторыі, кур’ёзнымі выпадкамі з працы бібліятэкараў, правялі інтэлектуальную размінку і конкурс  па веданню казак. Затым адбыўся тэатралізаваны бібліятэчны капуснік “За чароўнымі дзвярыма”.

Закончылася мерапрыемства гутаркай за духмяным чаем.


Вольга БЕЛАШ.
На здымку: у час тэатралізаванага капусніка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *