Гуляла вёска свята


З выступлення ансамбля “Песні над Палессем” пачалося свята вёскі Судкова, якое сабрала каля сельскага Дома культуры ўсіх жадаючых.

Арганізатары свята памятнымі падарункамі ўзнагародзілі шматдзетныя сем’і, якія выхоўваюць па 6 дзяцей:  Сяргея Мікалаевіча і Людмілы Іванаўны Катлярчук,  Алены Міхайлаўны Далянчук.  Каштоўныя падарункі атрымала сям’я Уладзіміра Аркадзьевіча і Алены Людвігаўны Коўшун, якія ў гэтым годзе  адзначылі 25-годдзе сумеснага жыцця, а таксама Вячаслава Мікалаевіча і Ліліі Уладзіміраўны Ляшчун, якія пражылі разам 30 гадоў.

Прагучалі віншаванні ў гонар юбіляраў і імяніннікаў, якія нарадзіліся ў верасні, не засталіся без увагі і доўгажыхары – Аляксандра Іванаўна Тамашэнка, Валянціна Сямёнаўна Сацура, Лідзія Максімаўна Цішкавец.

У Судкове вельмі многа людзей, якія сваёй працай славяць не толькі родную вёску, але і раён. Гэта перадавікі Рыгор Аляксандравіч Сцішанок, Фёдар Станіслававіч Ефіменка, Васілій Рыгоравіч Жаўняк, Ігар Юльянавіч Прыходзька, Вольга Аляксандраўна Зухта, Марыя Іванаўна Галеня.

Дварышчанскім сельвыканкомам у рамках Года роднай зямлі праводзіўся конкурс “Лепшае падвор’е”. Яго пераможцы В.М. Краўчанка, Л.А. Чуяшова, М.І. Жылянок узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Паважаюць вяскоўцы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Аляксандравіча Лешчуна, для якога прагучала песня “За ціхім Донам”.

Урачыстая частка свята завяршылася выступленнем вучняў Судкоўскай СШ. Яны падарылі песню “Сэрца Беларусі” работнікам СДК у гонар 30-годдзя з дня адкрыцця Дома культуры.

Свята прадоўжылі конкурсы, гульні, віктарыны.


В. ШМІДТ,
дырэктар цэнтра вольнага часу Судкоўскага СДК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *