Даведаліся пра сакрэт добрых кармоў

Сельское хозяйство

Яго раскрыў судкоўскі руплівец палёў з 35-гадовым стажам работы

Агучваю не мною прыдуманую формулу паспяховасці малочнай галіны: «кармы, кадры, комплексы» і цікаўлюся ў механізатара КСУП «Судкова» Мікалая Краўчанкі, ці ёсць такая ў корманарыхтоўцы.

На імгненне мужчына задумваецца. У яго вачах загараюцца хітрынкі – значыць, усё ж такі нейкі сакрэт ёсць.

– Калі малако, па вашых словах, залежыць ад трох «К», то кармы – ад трох «Т»: траў, тэхнікі і тэхналогіі закладкі зялёнай масы.

Калі гаварыць пра тэхніку, то Мікалай Краўчанка працуе на спецыяльным прэс-падборшчыку для нарыхтоўкі сенажу ў стрэйч-плёнцы. Зазначаючы яго плюсы, ён падкрэслівае: «Кармы ў стрэйч-плёнцы літаральна як кансервы. Распакаваць такую можна і праз год. Пры гэтым усе травы застануцца такімі ж сакавітымі, як і зараз».

Наталля РЭВЯКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *