Бяспека – перш за ўсё

Службы информируют

Улічваючы, што ўборачная кампанія ў самым разгары, пільная ўвага ўдзяляецца машынна-трактарным паркам і зернесушыльным комплексам гаспадарак раёна.

У гэты раз мабільная група наведала машынна-трактарныя паркі ААТ «Веляцін Агра» і КСУП «Судкова», зернесушыльны комплекс у Паселічах, які таксама адносіцца да ААТ «Веляцін Агра» і сялянска-фермерскую гаспадарку «ЛэндГрын».

Малаток з металічнай ручкай, няспраўныя манометры на газарэзачнай устаноўцы. Такія праблемы выявілі на ААТ «Веляцін Агра». У гаражы эксплуатуецца падаўжальнік, зроблены з кавалкаў проваду.

Далей накіраваліся на зернесушыльны комплекс у Паселічах. Неэксплуатуемая пабудова знаходзіцца ў аварыйным стане, адсутнічае агароджа і папераджальныя надпісы. Вогнетушыцеляў няма. Ёсць парушэнні ў электрабяспецы – шчыт не зачынены механічным замком, у старонніх асоб ёсць доступ да дзеючых электраўстановак.

Наступны прыпынак – сялянска-фермерская гаспадарка «ЛэндГрын». Тэрыторыя непакошана. Работнікі працуюць без індывідуальных сродкаў абароны.

У КСУП «Судкова» тэрыторыя МПТ чыстая. Па частцы пажарнай і электрабяспекі парушэнняў не выяўлена. Аднак па тэхніцы бяспекі ўсё ж ёсць нюансы. Дапушчаны да выканання работ зваршчык без індывідуальных сродкаў абароны. Добра калі кавалак жалеза не адляціць у вочы, а калі адляціць, пачнем шукаць вінаватых? На газарэзачнай устаноўцы прыйшлі ў непрыдатнасць шлангі ад балона з кіслародам і прапанам.

Праўду кажучы, не ўсе былі рады бачыць нас. Але чаму? Мабільная група не наказвае, а толькі дапамагае знайсці недахопы, якія патрэбна справіць. Тады бяспецы жыцця працаўнікоў нічога не будзе пагражаць. Адзначу, што самадзейнасці на прадпрыемстве няма месца, скручаны правадок можа сыграць не вельмі добрую справу.

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *