Свята маладосці і запалу

Спорт

Ідзе напружаная барацьбаПершы дзень апошняга зімовага месяца азнаменаваўся правядзеннем раённых спаборніцтваў па настольнаму тэнісу сярод вучнёўскай і працуючай моладзі.

Урачыстую цырымонію адкрылі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта В.М. Шаўчэнка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна. Яны пажадалі ўдзельнікам поспехаў у спаборніцтвах, дастойных сапернікаў і яркіх перамог.

Усе ўдзельнікі (55 чалавек) былі падзелены на 3 групы: жанчыны і дзяўчаты, юнакі да 18 год, мужчыны ад  18 да 35 год. Больш за астатніх актыўнасць праявілі падлеткі – іх сабралася 26 чалавек, і барацьба за першае месца сапраўды была напружаная. Амаль на кожным стале, нягледзячы на пол, узрост і аспрэчваемае месца, вастрыня запалу зашкальвала.

Пераможцамі, вядома, сталі самыя дастойныя. З прадстаўніц лепшай паловы чалавецтва на першую прыступку п’едэстала гонару паднялася Марта Вярэнчыкава, студэнтка універсітэта імя Сухога, другой стала Ганна Жаўняк, вучаніца Судкоўскай сярэдняй школы, трэцяй – прадстаўніца райвыканкома Людміла Няволіна.

Сярод мужчын месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – работнік ПДРЭЗ АндрэПераможцый Дашук, другое – прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Дзянісаў, трэцяе – Віталій Саркісян, настаўнік Партызанскай сярэдняй школы.

Сярод юнакоў першыя месцы адваяваў сямейны дуэт братоў Сялецкіх. Сяргей, студэнт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны, заняў першае месца, а Артур, вучань Паселіцкага д/с-СШ, другое. Трэцім стаў навучэнец ДПТВ № 183 Эдуард Іванчыкаў.

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад аддзела па справах моладзі райвыканкома, раённага камітэта БРСМ і аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкома.

Дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства аказалі кіраўнік гуртковай работы ЦТДіЮ А.П. Харэцкі і настаўнік фізікі дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі С.А. Ільеў. Яны ж забяспечвалі справядлівае судзейства гульняў.

Пасля правядзення асноўных этапаў спаборніцтваў усе жадаючыя, у тым ліку запрошаныя, суддзі, удзельнікі мерапрыемства, мелі магчымасць паспрачацца за званне лепшага ў супер-гульні. Удзел у ёй прыняла і старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна. Пераможцам стаў кіраўнік гуртковай работы ЦТДіЮ А.П. Харэцкі, які атрымаў дыплом і падарунак. У фінале ён сустрэўся з Л.В. Няволінай. Абодва за праяўленую трываласць атрымалі гадавую падпіску на газету “Знамя юности”.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *