Станоўчыя змены з прыходам новага кіраўніка

Экономика

IMG_1014На пасаду дырэктара КСУП «Веляцін» Аляксей Віктаравіч Яськоў быў назначаны 27 жніўня сёлета. Аднак за гэты параўнальна кароткі адрэзак часу ім прыняты такія кіраўніцкія рашэнні, якія добратворна паўплывалі на развіццё гаспадаркі. Аб гэтым яго расказ.
IMG_1011Напярэдадні Новага года нарэшце закончаны рамонт адміністрацыйнага будынка нашага сельгаспрадпрыемства, які праводзіўся доўгі час. Кардынальна змянілася яго аблічча: вясёлымі фарбамі прываблівае знешні выгляд, закуплена мэбля ў абноўленыя службовыя кабінеты, на сценах – карціны-пейзажы.
Робіцца ўсё, каб камфортна адчувалі сябе на рабочым месцы прадстаўнікі ўсіх прафесій. Так, з разраду доўгабудаў выйшла памяшканне на 200 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы ў аддзяленні «Паселічы», работы пачалі на недабудаваным цялятніку ў Велеціне. Таксама завершаны рамонт склада мінеральных угнаенняў на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі. Будаўнічыя работы праводзяцца сваімі сіламі за ўласныя сродкі прадпрыемства.

IMG_0973
Таксама папоўніўся парк службовых аўтамашын – набыты па лізінгу «Ніва-Шэўрале» і «Лада» 10-й мадэлі. Такім чынам, усе нашы галоўныя спецыялісты – аграном, інжынер, ветурач – забяспечаны аўтатранспартам, мабільнасць дазволіць больш аператыўна вырашаць спектр ускладзеных задач.
IMG_0782Пры падборы кадраў асабіста я раблю стаўку на маладых спецыялістаў сярэдняга звяна. Прычым не чакаю, пакуль нехта выкажа жаданне размеркавацца да нас пасля заканчэння навучальнай установы аграрнага тыпу, а выязджаю туды з агітацыйнай мэтай. Так, разам з начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Л.У. Толмач пабывалі на днях у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі. Маёй прапановай зацікавілася адна маладая сям’я яе выпускнікоў. З такой жа мэтай выязджаў у Палескі і Рэчыцкі аграрныя каледжы, у пачатку новага года планую наведаць Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт у Мінску, таму што патрэбен нам інжынер-энергетык.IMG_0830
Вядома, што прыедуць да нас працаваць маладыя спецыялісты, калі будуць упэўнены ў добрым заробку і што жыллё будзе выдзелена. Абедзве гэтыя задачы паспяхова вырашаюцца. Сярэдняя заработная плата па нашай гаспадарцы складае 3 800 000 рублёў, у найбольш старанных аператараў машыннага даення кароў яна дасягае 8-9 млн. рублёў. А 24 снежня была перарэзана чырвоная стужка пры ўваходзе ў новае жыллё – у строй дзеючых увайшлі 5 газіфікаваных домікаў, якія будаваліся па чарнобыльскай тэматыцы. Навасёлы – сем’і маладых спецыялістаў, механізатары, а таксама наш бухгалтар – мнагадзетная маці.
IMG_0967Хаця праца ў жывёлага-доўлі выхадных і свят не прадугледжвае, аднак пастараліся стварыць добры пераднавагодні настрой для нашых работнікаў. Быў аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе ўбранне – сярод 6 малочнатаварных ферм і 2 ферм па адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы. Трэба было бачыць, як усе стараліся, якую фантазію праявілі, каб упрыгожыць сваё рабочае месца. Пераможцай выйшаў калектыў Звеняцкоўскай фермы (брыгадзір С.Ц. Мінчык), які ўзнагароджаны мікрахвалёвай печчу і электрачайнікам, а таксама калектыў Веляцінскага адкормачніка, якім кіруе А.М. Петрусенка, ён узнагароджаны электрачайнікам, а яшчэ жывёлаводам-пераможцам уручана па торту.

IMG_1002
Людзі ў нашай гаспадарцы добрасумленныя і працавітыя, з імі можна горы звярнуць. Спадзяюся, што і ў наступаючым 2015 годзе разам мы многага даб’ёмся.

Запісала Клаўдзія БОСАК.

Фота Наталлі ЧЭКАН і Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *