Пазнавальнае мерапрыемства

Образование

Праца прыносіць чалавеку радасць, задавальненне, займае вялікае месца ў яго жыцці. Дзякуючы працы людзей, багацее і мацнее наша краіна. Нашы бацькі працуюць, а таму ёсць магчымасць апранацца, абстаўляць кватэру, адпачываць, падарожнічаць. А што мы ведаем аб працы сваіх бацькоў?

Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, вучні 9-11 класаў нашай школы наведалі мехдвор КСУП “Судкова”. Цікавую і пазнавальную экскурсію правёў загадчык гаражоў сельгаспрадпрыемства Руслан Мікалаевіч Краўчанка. Ен расказаў аб тэхніцы, якая маецца ў гаспадарцы, аб людзях, якія працуюць на ёй і аб дасягненнях механізатараў. Пазнаёміў нас з усімі відамі тэхнікі, якая на той час знаходзілася на мехдвары. Мы сфатаграфаваліся на фоне збожжаўборачнага камбайна, экіпаж якога выйшаў пераможцам на сёлетнім жніве.

І няхай не ўсе мы ў недалёкім будучым станем аграномамі, механізатарамі, камбайнерамі, аднак гэтае мерапрыемства паўплывае на наш прафесійны выбар.


Уладзіслаў УШАК,
вучань 9 класа Казялужскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *