Блінцамі ды песнямі

Рэха падзеі

IMG_3844У мінулую суботу на адкрытай пляцоўцы каля цэнтра культуры г. Хойнікі прайшло традыцыйнае гулянне –Масленіца.

Гледачоў заклікалі сюды гучнымі спевамі артысты мастацкай самадзейнасці Хойнікшчыны, у якасці арыенціру быў здалёк відаць высокі слуп, на які ў разгары святкавання чаплялі пеўніка ў скрыні і яшчэ каля дзесятка карысных прызоў. Дастаць іх з вышыні намагаліся многія. Для гэтага вопытныя «слупалазы» што толькі ні рабілі: і джынсы вадой намочвалі, і да пояса распраналіся, каб лягчэй было лезці.

IMG_3893У той жа час не сціхалі абрадавыя песні і не спыняліся выступленні, падрыхтаваныя работнікамі Звеняцкоўскай бібліятэкі-клуба, Веляцінскага і Слабажанскага СДК, Глінішчан-скага цэнтра вольнага часу, а таксама ўдзельнікамі народнага ансамблю «Спадчына» пад кіраўніцтвам Л.У. Краўчанка. Названыя ўстановы культуры праводзілі свае конкурсы для дзетак з заахвочвальнымі прызамі.

IMG_3871Усе жадаючыя змаглі паназіраць за майстар-класам дырэктара Дома рамёстваў З.С. Бураўцавай па вырабу абрадавых лялек ці, напрыклад, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латэрэі.
Побач з канцэртнай пляцоўкай прадстаўнікі ДЮСШ Хойніцкага раёна, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама праводзілі спартыўныя конкурсы. У фае цэнтра культуры тым часам ішлі інтэлектуальныя спаборніцтвы па шахматах і шашках.

IMG_3861Каб прыцягнуць сонечную вясну, усіх прысутных пачаставалі жоўтымі, у колер сонейка, блінцамі, а затым спалілі пудзіла – сімвал зімы і хуценька сабраліся вадзіць вакол агню карагод. У старажытнасці верылі, што таму, хто паводзіць гэты карагод, увесь год будзе шанцаваць.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *